Турцыю адхілілі ад палётаў у рамках антытэрарыстычнай кааліцыі

Турцыю адхілілі ад палётаў у рамках антытэрарыстычнай кааліцыі

ЗША абмежавалі ўдзел Турцыі ў антытэрарыстычнай кааліцыі і перасталі настойваць на росце яе ўдзелу ў супрацьстаянні “Ісламскай дзяржаве”. Як паведамляе агенцтва Reuters, пасля інцыдэнту за збітым расійскім бамбардзіроўшчыкам Су-24 турэцкія самалёты не зрабілі ніводнага вылету з рамках місій кааліцыі. Але пры гэтым з’явіліся паведамленні, што сотні турэцкіх ваенных пачалі місію на поўначы Ірака.

Раней Вашынгтон патрабаваў ад Анкары больш актыўных дзеянняў у складзе кааліцыі на чале з ЗША. Цяпер Злучаныя Штаты лічаць неабходным дачакацца спынення напружанасці ў адносінах Расіі і Турцыі. 

Расійскі Су-24 быў збіты ў раёне сірыйска-турэцкай мяжы 24 лістапада. Адзін з пілотаў, які быў на борце, загінуў, другі змог удала прызямліцца з парашутам і быў выратаваны. Таксама загінуў марскі пехацінец, які быў у складзе групы, скіраванай на пошукі лётчыкаў.

У Анкары сцвярджаюць, што Су-24 збілі пасля таго, як ён парушыў паветраную прастору Турцыі і праігнараваў папярэджанні. У Расіі кажуць, што самалёт ляцеў у паветранай прасторы Сірыі.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі