Турцыя выказала "рашучы пратэст" Расіі з-за парушэння паветранай прасторы

Турцыя выказала "рашучы пратэст" Расіі з-за парушэння паветранай прасторы

У панядзелак, 5 кастрычніка, міністэрства замежных спраў Турцыі паведаміла пра тое, што яе знішчальнікі перахапілі ў раёне сірыйскай мяжы расійскі баявы самалёт. Ён патрапіў у паветраную прастору Турцыі ў раёне паўднёвай правінцыі Хатай. Два турэцкія знішчальнікі F-16, якія патрулявалі раён, прымусілі расійскі самалёт вярнуцца ў паветраную прастору Сірыі, паведамляе нямецкае выданне Deutsche Welle.

У сувязі з інцыдэнтам у турэцкі МЗС быў выкліканы расійскі пасол Андрэй Карлаў, якому быў выказаны “рашучы пратэст”. Расію перасцераглі ад паўтарэння падобных інцыдэнтаў, папярэдзіўшы, што ў адваротным выпадку на ёй будзе ўся адказнасць за “непажаданыя наступствы”.

Кіраўнік МЗС Турцыі Ферыдун Сінірліаглу па тэлефоне зрабіў свайму калегу Сяргею Лаўрову аналагічную  заяву, паведамляе агенцтва AFP.

Нагадаем, што Расія пачала бамбардзіроўкі ў Сірыі 30 верасня. Турцыя асудзіла ваеннае ўмяшальніцтва Расіі ў сірыйскі канфлікт на баку Башара Асада. Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган назваў дзеянні Масквы памылкай, якая прывядзе да далейшай ізаляцыі Расіі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі