Турцыя адмовілася абслугоўваць самалёты з Беларусі і Расіі

Турцыя далучаецца да амерыканскіх санкцый / Reuters
Турцыя далучаецца да амерыканскіх санкцый / Reuters

Турцыя адмовілася абслугоўваць самалёты з Беларусі і Расіі, у тым ліку запраўляць іх. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства мытні і гандлю, паведамляе airporthaber.com. У прыватнасці, згаданыя санкцыі датычаць самалётаў Boeing амерыканскай вытворчасці, якіх у "Белавія" 14.

Турцыя спасылаецца на пагрозу санкцый з боку ЗША — былі атрыманыя папераджальныя лісты наконт гэтага ад Мінгандлю Злучаных Штатаў. ЗША лічаць, што палёты на амерыканскіх самалётах Boeing парушаюць іх санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі. 

У выніку з 14 сакавіка тыя ж расійскія самалёты Airbus і Boeing вымушаны, вылятаючы з Турцыі, прызямляцца на дазапраўку ў Сочы. З-за гэтага падарожжа займае значна больш часу.

Пра тое, што ў "чорны спіс" у Турцыі трапілі 170 самалётаў, у тым ліку і тыя, што належаць беларускаму перавозчыку "Белавія", стала вядома ў пачатку лютага.

Турцыя адмовілася абслугоўваць самалёты з Беларусі і Расіі
airporthaber.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі