Тры ірландцы трапілі ў лякарню пасля аварыі ў Маладзечне

Тры ірландцы трапілі ў лякарню пасля аварыі ў Маладзечне

Тры ірландцы трапілі ў лякарню ў Маладзечне ў выніку ДТЗ, якое адбылося ўвечары 23 лютага, паведамляецца ў Telegram-канале МУС.

Увечары на перакрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец — Суміцкага — Таміліна мікраатобус "Фальксваген Транспарцёр" пры павароце налева не саступіў дарогу аўтамабілю "БМВ". Пры гэтым "БМВ" ехаў на дазвольны сігнал святлафора.

У выніку ДТЗ у лякарні апынуліся кіроўца "БМВ" — маладзечанец, а таксама а таксама кіроўца і два пасажыры "Фальксвагена" — ірландцы, зарэгістраваныя ў Вілейцы.

Тры ірландцы трапілі ў лякарню пасля аварыі ў Маладзечне
ДТЗ з ірландцамі ў Маладзечне / Telegram-канал МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі