Трое спартоўцаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, пакінулі Беларусь

Трое спартоўцаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, пакінулі Беларусь

Ва Украіну выехаў актывіст незалежнага аб’яднання спартоўцаў, гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў, паведамляе Радыё "Свабода".

Якаўлеў актыўна ўдзельнічаў у маршах пратэсту 2020 года. Сёлета ў чэрвені ён быў арыштаваны на 15 сутак. Якаўлева затрымалі 16 чэрвеня, калі ён разам з іншымі спартоўцамі ехаў з Баранавічаў у Мінск. У Баранавічах яны сустракалі пасля арышту журналіста Дзмітрыя Руто.

Канстанцін Якаўлеў быў госцем Еўрарадыё ў праграме Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Ідэя Х".

Таксама стала вядома, што ў Беларусь вырашылі не вяртацца мнагаборка Яна Максімава і легкаатлет Андрэй Краўчанка. Яны засталіся ў Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі