Трое салдат з Печаў цяпер праходзяць лячэнне ў Навінках

Трое салдат з Печаў цяпер праходзяць лячэнне ў Навінках

Трое салдат тэрміновай службы з вучэбнага цэнтра ў Печах, дзе 3 кастрычніка знойдзены павешаным 21-гадовы пінчук Аляксандр Коржыч, зараз праходзяць лячэнне ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках. Адзін з іх — пасля спробы суіцыду. Пра гэта са спасылкай на сваякоў салдат і афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны Уладзіміра Макарава піша TUT.by.

"Сапраўды, на лячэнні ў Навінках зараз знаходзяцца тры чалавекі, у тым ліку малады чалавек, які напярэдадні гібелі вайскоўца [Аляксандра Коржыча — Заўв. Еўрарадыё] спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам. Але спробу перадухілілі службовыя асобы 72-га гвардзейскага Аб'яднанага вучэбнага цэнтра. І было выяўлена, што да службы ў войску ён чатыры разы спрабаваў здзейсніць суіцыд, што было ўтоена сваякамі, як ні сумна гэта прызнаваць", — кажа Уладзімір Макараў.

Акрамя гэтага салдата, TUT.by мае звесткі пра яшчэ двух хлопцаў, якія з вайсковай часці трапілі ў Навінкі. Абодва яны праходзілі тэрміновую службу ў часці №39864 вучэбнага цэнтра ў Печах. Адзін з іх трапіў на лячэнне пасля таго, як у размове з камандаваннем часці сказаў, што можа больш не вытрымаць здзекаў з боку “дзядоў” і ўмоваў службы. Другі рэабілітуецца пасля цяжкай траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі