Трое брэстаўчан незаконна застрэлілі зубра
![Трое брэстаўчан незаконна застрэлілі зубра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zubr-1411.jpg.webp?itok=H3alh4Ho)
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за незаконнае паляванне.
Як выявіла следства, 13 лістапада тры жыхары Брэсцкага раёна (44, 53 і 55 гадоў) былі ў лесе каля вёскі Івахновічы Брэсцкага раёна. Там яны незаконна застрэлілі зубра.
Праваахоўнікі затрымалі мужчын. У іх забралі паляўнічую зброю і боепрыпасы да яе.