Трэнер БАТЭ патлумачыў, чаму не ўзяў Жаўнерчыка на матч з "Алашкертам"

Трэнер БАТЭ патлумачыў, чаму не ўзяў Жаўнерчыка на матч з "Алашкертам"

Пасля гульні з армянскім "Алашкертам" галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч патлумачыў журналістам, чаму не ўзяў на матч Максіма Жаўнерчыка. (Гульня, дарэчы, скончылася перамогай барысаўскага клуба — 3:1.)

"Скажу так: у БАТЭ інтарэсы каманды заўсёды стаяць вышэй за эмоцыі асобных гульцоў", — патлумачыў трэнер адсутнасць абаронцы ў выязным складзе каманды, перадае by.tribuna.com.

Раней паведамлялася, быццам футбаліст не адправіўся ў Арменію з-за траўмы.

Пасля першай сустрэчы з "Алашкертам", якая скончылася ўнічыю (1:1), Жаўнерчык выступіў з рэзкай крытыкай гульні БАТЭ. Па яго словах, калі клубу не ўдасца прайсці "Алашкерт", то трэба альбо звальняць трэнера, альбо разганяць футбалістаў. 

Пры гэтым сам Ермаковіч пасля выйгрышу ў армянскага клуба 18 ліпеня амаль што паўтарыў словы Жаўнерчыка: "Калі б мы не прайшлі, нам бы ў Беларусі гэтага ніхто не дараваў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі