Трэба не будаваць сваю АЭС, а далучыцца да яе будаўніцтва ў Літве - Казулін

Палітвязень і лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін лічыць, што Беларусь павінна не ўзводзіць уласную атамную электрастанцыю, а далучыцца да будаўніцтва АЭС у Літве. Пра гэта гаворыцца ў яго адкрытым лісце, накіраваным прэм’ер-міністру Літвы Гедымінасу Кіркіласу. Казулін, які адбывае пакаранне ў калоніі на Віцебшчыне, перадаў ліст падчас нядаўняй сустрэчы са сваякамі.

Казулін аргументуе сваю пазіцыю вялізнымі выдаткамі, непасільнымі для беларускай эканомікі, а таксама небяспекай, якую нясе АЭС.

“Нельга дапусціць, каб ядзерная энергетыка магла выкарыстоўвацца палітычным рэжымам асобнай дзяржавы для шантажа ўсяго дэмакратычнага свету”, гаворыцца ў лісце палітвязня да прэм’ера Літвы.

Аляксандр Казулін заклікаў кіраўніка літоўскага ўраду выказаць свае адносіны да магчымага ўдзелу Беларусі ў сумесным праекце пабудовы АЭС.

Нагадаем, пачатак будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі запланаваны на 2008 год. Яно будзе працягвацца цэлае дзесяцігоддзе.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі