Travis вяртаюцца з новым альбомам

Travis выклалі ў інтэрнэт новы альбом для вольнага праслухоўвання. Рэліз пласцінкі, які фэны чакалі апошнія 5 гадоў, прызначаны на 19 жніўня. Вядома, што альбом убачыць святло на ўласным лэйбле гурта — Red Telephone Box.


Сваё вяртанне ўдзельнікі гурта абумовілі тым, што ім хацелася пабыць са сваімі сем'ямі. Але гэта зусім не значыць, што трэба распадацца. "Гурт — гэта як сям'я", — рэзюмуюць музыкі.


Пасля выхаду пласцінкі, якая называецца "Where You Stand", шатландцы выправяцца ў еўрапейскі тур.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.dailyrecord.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі