Транзіт электраэнергіі з Украіны праз Беларусь стане магчымым пасля траўня

Пагадненне аб транзіце ўкраінскай электраэнергіі ў Літву цераз Беларусь можа быць падпісана ў траўні. Пра гэта паведаміў журналістам 14 лютага ў Вільні міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас пасля сустрэчы з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі Сяргеем Мартынавым і Ўкраіны - Уладзімірам Агрызкам.
"У канцы года будзе закрыта [Ігналінская] атамная станцыя, таму Літва зацікаўлена ў набыцці электраэнергіі на іншых рынках. Сёння мы пачалі перамовы і далі палітычны імпульс экспертам дамовіцца да траўня", - заявіў Ушацкас. Паводле яго слоў, рабочай групе даручана падрыхтаваць канкрэтныя планы і праекты дагавораў.

Як адзначае БелаПАН, сустрэча міністраў замежных спраў Літвы, Беларусі і Ўкраіны стала вынікам дамоўленасцяў прэзідэнтаў Украіны і Беларусі ў Чарнігаве 20 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі