Tool анансуюць новы альбом

Апошні студыйны альбом “10,000 Days” Tool выпусцілі ў 2006-м, а цяпер актыўна працуюць над новай пласцінкай, рэліз якой намечаны на пачатак 2014-га года

Бубнач каманды Дэні Кэры распавёў часопісу Rolling Stone, што у студыйных сесіях пакуль ўдзельнічаюць толькі трое музыкаў Tool — ён сам, гітарст Адам Джонс і басіст Джасцін Чансэрлар. Вакаліст Мэйнард Джэймс Кінан далучыцца да працы пазней.

 

Кэры таксама запэўнівае, што альбом будзе гучаць менавіта як Tool , нягледзячы на яго стылістычную стракатасць.

Фота:metalinsider.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі