The Toobes выпусцілі інтэрнэт-сінгл “Indie Who Indie”

У панядзелак 21 верасня The Toobes выклалі ў інтэрнэт сінгл з неадназначнай назвай “Indie Who Indie”. 3 песні і адно відэа можна бясплатна здабыць на сайце гурта.

Песня “Fake” прадстаўленая у выглядзе, запісу, зробленага падчас першага сольнага канцэрту гурта. Кліп “Best Of You” – відэанарэзка з таго ж канцэрту. А песні “Revolution” і “Fall Out” былі запісаныя ў студыі некалькі тыдняў таму.

The Toobes сцвярджаюць, што сінгл “вельмі розны па сваім напаўненні і, дзякуючы гэтаму, дакументуе розныя бакі жывога гучання гурта”. Акрамя таго, гэта прамежкавы этап у падрыхтоўцы да запісу другога альбома. Запіс пачнецца ў канцы гэтага года, а песні з сінгла, якія трапяць на дыск, будуць перапрацаваныя.

[Image]

Дарэчы, на 16 кастрычніка The Toobes плануюць другі сольны канцэрт, які пройдзе зноў жа ў “Рэактары”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі