The Toobes прэзентавалі новы кліп і максі-сінгл(+відэа)

Падчас канцэрта ў“Рэактары”, які адбыўся 10 снежня, гурт The Toobes прэзентаваў новы кліп пад назвай “Follow Me (30000 kilometers)”. Кліп ўяўляе сабой відэанарэзку з гастрольных вандровак гурта, якая спалучаецца з маштабнымі планамі прыгожых маладых музыкаў. Па словах саміх музыкаў, у кліпе пануе суцэльны пазітыў. “Гэта цалкам прыемныя пачуцці, якія перадаюць станоўчы настрой”, - кажуць удзельнікі каманды.

У дадатак да відэа музыкі выдалі максі-сінгл, у які ўвайшлі кліпны, канцэртны і г.д. варыянты песні “Follow Me”. Максі-сінгл выйшаў на фізічных носьбітах абмежаваным калекцыйным тыражом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі