Вы тут

Тона камбікорму для бабулі: пад Лельчыцамі ДАІ дагнала перагружаны легкавік

gomel.mvd.gov.by

Незвычайны выпадак зафіксавалі даішнікі апоўдні 8 траўня ў 5 кіламетрах ад гарадскога пасёлка Лельчыцы. Як інфармуе прэс-служба гомельскай міліцыі, яны правяралі дакументы ў кіроўцы машыны на аўтадарозе "Тураў — Лельчыцы — Славечна", калі заўважылі аўтамабіль "ВАЗ", які марудна ехаў у іх бок. Было заўважна, што легкавік перагружаны. Не даехаўшы 200 метраў да супрацоўнікаў ДАІ, аўтамабіль звярнуў проста ў поле. Пачалася пагоня.

Ужо ў канцы поля "ВАЗ" закапаўся коламі ў зямлю і спыніўся. Даішнікі такога ніколі не бачылі: багажнік і ўвесь салон былі забітыя поўнымі мяхамі. Практычна на каленях у 25-гадовага кіроўцы ехаў пасажыр. Мужчына патлумачыў, што вязе бабулі збожжа, якое купіў у Альшанах. Але насамрэч там быў камбікорм — 1228 кілаграмаў у 29 мяхах! Ён быў скрадзены ў аднаго з прадпрыемстваў.

У выніку аўтамабіль і груз у кіроўцы забралі. Матэрыялы праверкі вывучае Следчы камітэт.