Том Хардзі выступіць супраць Бэтмэна

Акцёр Том Хардзі знімецца ў фільме "Бэтмэн 3" рэжысёра Крыстафера Нолана.  Як паведамляецца на сайце Collider, дакладнай інфармацыі пра тое, якая роля дастанецца Хардзі, пакуль няма, аднак мяркуецца, што акцёр выканае злыдня.

Адзначым, што Хардзі раней ужо працаваў з Ноланам - ён зняўся ў фантастычным трылеры "Пачатак" (Inception), які выйшаў у пракат летам 2010 года. Здымкі новага фільма пра Бэтмэна пачнуцца ў красавіку 2011 года.

Па наяўных звестках, у верасні 2010 года Крыстафер Нолан і яго брат Джонатан працягвалі працаваць над сцэнарыям. Раскрываць дэталі сюжэту аўтары пакуль адмаўляюцца. Фільм "Бэтмэн 3" павінен выйсці ў пракат у ліпені 2012 года.

Фота: premiere.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі