Three Days Grace сыграюць у Мінску ў межах еўрапейскага туру

20 верасня ў Мінску выступяць канадскія рокеры Three Days Grace.

Летась гурт адсвяткаваў 20-годдзе. За час свайго існавання музыкі выдалі 4 кружэлкі, тры з якіх набылі “залаты” і “платынавы” статусы. Апошні альбом “Transit of Venus” “Грэйсаў” датуецца 2012 годам. На сёлета прызначаны рэліз новага LP гурта, першы сінгл з якога “Painkiller” выйшаў узімку і займае першыя пазіцыі ў альтэрнатыўным чарце Billboard.

У снежні 2012 года, нібыта праз праблемы са здароўем, гурт пакінуў фронтмэн Адам Ганцье. Яго месца заняў Мэт Уолст з каманды My Darkest Days.

Мінскі канцэрт Three Days Grace адбудзецца ў межах еўрапейскага туру. Дарэчы, дагэтуль каманда гастралявала выключна па Паўночнай Амерыцы. Мінчукі стануць першымі з краін СНД, хто пабачыць і пачуе “Грэйсаў” ужывую.

Канцэрт адбудзецца ў “Чыжоўка-Арэне”. Пачатак ў 20.00. Цана квіткоў ад 350 да 650 тысяч – іх можна набыць на сайтах квітковых аператараў. Даведкі: 8 (044) 5 947 947.

Фота: muslib.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі