ТГ-канал "Беларускі Гаюн" прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем
![ТГ-канал "Беларускі Гаюн" прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tg-1603.jpg.webp?itok=YW4nSzSb)
Тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн" прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
Як паведамляюць праўладныя ТГ-каналы, адпаведнае рашэнне прынялі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
"Беларускі Гаюн" публікуе інфармацыю пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі і запуск ракет з тэрыторыі нашай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.