Termin X выдаў дэбютны альбом
Беларускі гурт Termin X прэзентаваў альбом пад назвай "Што дае нам магчымасць дыхаць". Дэбютная праца музыкаў з'явілася на музычным рэсурсе ultra-music.com., дзе яе можна свабодна скачаць, яшчэ на мінулым тыдні.
У альбом ўвайшлі 12 кампазіцый, напісаныя ў перыяд з 2005 па 2007 год.
Паводле інфармацыі сайта xlam.by, музыкі сочаць за музычнай модай і жадаюць быць актуальнымі, але свой дэбютны альбом склалі чамусьці са старых трэкаў.
Дыск сапраўды не зусім укладаецца ва ўяўленне пра сучасную альтэрнатыўную музыку ні стылістычна ні ў плане гуку. Але скласці сваё меркаванне пра рэліз слухачы змогуць таксама на жывой прэзентацыі альбома, якая адбудзецца ў бліжэйшы месяц.
Нагадаем, гурт Termin X утварыўся ў Мінску ў 2006 годзе, пасля чаго запісаў сінгл “Закрэслі сваё імя”, паўдзельнічаў у фестывалі “Басовішча” і на працяглы час знік з музычнага далягляду. Як паведамляецца, у гэтыя два гады музыкі запісвалі альбом і будавалі ўласную студыю.