Тэрарысты ўзарвалі антычную Трыумфальную арку ў Пальміры

Тэрарысты ўзарвалі антычную Трыумфальную арку ў Пальміры

Тэрарысты з групоўкі "Ісламская дзяржава" ўзарвалі антычную Трыумфальную арку эпохі Старажытнага Рыма ў Пальміры ў цэнтры Сірыі. Ёй было больш за 1800 гадоў. Відавочцы кажуць, што для выбуху вандалы выкарысталі вялікую колькасць выбухоўкі. Спецыялісты называюць гэта трагедыяй для ўсяго чалавецтва, інфармуе ВВС.

Раней тэрарыстычнай групоўкай былі знішчаныя старажытныя храмы Бэла і Баал-Шаміна ў Пальміры, якія лічыліся аб'ектамі сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Выказваюцца меркаванні, што "Ісламская дзяржава" плануе цалкам знішчыць старажытны горад.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі