Тэрарысты паабяцалі абезгаловіць Мадону за падтрымку Ізраілю

Спявачка Мадона наняла двух дадатковых ахоўнікаў з ліку былых супрацоўнікаў ізраільскіх спецслужбаў, паведамляецца на сайце таблоіда The People 11 студзеня. На гэтыя меры Мадона пайшла пасля таго, як ў яе адрас паступілі пагрозы ад рэлігійных фанатыкаў, якія паабяцалі забіць і абезгаловіць спявачку за падтрымку Ізраілю.

На адным з ісламісцкіх сайтаў з'явілася паведамленне ад лідэра палестынскіх тэрарыстаў Махумада Абдэль-Аль (Muhammad Abdel-Al), які заявіў: "Калі мне давядзецца сустрэцца з гэтымі дзеўкамі, я буду першым, хто адрэжа Мадоне галаву, калі толькі яна не спыніць распаўсюджваць гэтае сатанінскае вучэнне". Відавочна, гаворка ідзе пра Кабалу, паслядоўніцай якой з'яўляецца Мадона.

Спявачка некалькі разоў наведвала Ізраіль. Аднак неназваная крыніца з яе асяроддзя паведаміла журналістам, што яна больш чым хто-небудзь жадала б завяршэння аперацыі ізраільскага войска ў сектары Газы.

Паведамляецца таксама, што ў сувязі з пагрозамі Мадону турбуе бяспека яе дзяцей. Яна паставіла свайго былога мужа рэжысёра Гая Рычы у вядомасць аб тым, што яго дом у Лондане можа быць не надта бяспечным. Рычы паабяцаў, што знойдзе новае месца, дзе будзе жыць разам з дзецьмі. Нагадаем, паводле рашэння суду пасля разводу дзеці Мадоны і Рычы па чарзе жывуць то з бацькам, то з маці.

Фота: www.poxe.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі