Tequilajazzz больш не існуе

Пецярбургскі рок-гурт Tequilajazzz распаўся, паведамляецца на афіцыйным сайце каманды.
Апошні канцэрт калектыў адыграў яшчэ 25 сакавіка ў піцерскім клубе "Цокаль". Па якіх прычынах гурт з 17-гадовай гісторыяй спыніў існаванне, невядома.

У аб'яве на сайце лідар Tequilajazzz Яўген Фёдараў заявіў толькі: "Усе неабходныя каментары і адказы на непазбежныя пытанні будуць выкладзеныя ў адным з хуткіх інтэрв'ю, так што просьба - зразумейце і пазбаўце, калі ласка, нас ад неабходнасці рабіць гэта хаатычна".

Раней паведамлялася, што Tequilajazzz можа адыграць канцэрт у жніўні ў межах фэсту Kubana, але калектыў прыняў рашэнне не браць удзел у гэтым мерапрыемстве.

Tequilajazzz запісаў за сваю гісторыю шэсць альбомаў: "Стралялі?" (1994), "Вірус" (1996), "Цэлулоід" (1998), "150 мільярдаў крокаў" (1999), "Вышэй восені" (2002) і "Часопіс жывога" (2009).

У Яўгена Фёдарава ёсць, апроч Tequilajazzz, і некалькі іншых праектаў. У прыватнасці, ён спявае з аркестрам Optimystica.

Фота: museekfestival.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі