Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць у жывым эфіры
![Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць у жывым эфіры](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/998480839fotolia715.jpg.webp?itok=QawjmtS9)
Перадвыбарчыя тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць 3 кастрычніка ў жывым эфіры. Пра гэта паведаміла ў відэазвароце, змешчаным на сайце vybory2015.by, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Як вядома, заяўкі на ўдзел у тэледэбатах падалі толькі Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч. Найхутчэй Аляксандр Лукашэнка ў іх удзельнічаць не будзе. Напярэдадні ён выказаўся наконт таго, чаму ён не выступае па радыё і тэлебачанні, як кандыдат у прэзідэнты (гл. відэа).
Відэазварот Лідзіі Ярмошынай гл. тут.
Фота: Fotolia