Тэкст песні Black Eyed Peas прызнаны горшым у поп-музыцы

Тэкст песні "My Humps" амерыканскага гурта Black Eyed Peas з'яўляецца самым горшым у гісторыі поп-музыкі, па версіі журналіста Джоні Шарпа.
У новай кнізе, прысвечанай горшым тэкстам поп-музыкі, аўтар разбірае 10 песень. Па яго меркаванні, "My Humps" ўзначальвае гэты спіс з-за радка "Я змешваю тваё малако са сваёй успушанай какавай, малочная, малочная какава" ("I mix your milk with my cocoa puff, milky, milky cocoa").

У спіс Шарпа трапіў таксама тэкст песні "Rhythm is a Dancer" нямецкага тэхна-гурта Snap!, які год таму ўжо прызнаваўся горшым у гісторыі поп-музыкі. У ліку горшых паэтаў апынуліся Боб Дылан, першы выканаўца, які напоўніў песні масавай культуры глыбокім сэнсам і гурт The Cranberries з песняй "I Just Shot John Lennon".

Поўны спіс горшых у гісторыі поп-музыкі тэкстаў да песень выглядае так:

Black Eyed Peas "My Humps"
Steve Miller Band "The Joker"
America "Horse with No Name"
The Cranberries "I Just Shot John Lennon"
Bob Dylan "Ballad of a Thin Man"
Def Leppard "Pour Some Sugar on Me"
Donna Summer "Macarthur Park"
Billy Joel "We Didn't Start the Fire"
The Crystals ""He Hit Me (And It Felt Like a Kiss)""
Snap! "Rhythm is a Dancer"

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі