Тэхнічныя праблемы з плэерам Еўрарадыё

Тэхнічныя праблемы з плэерам Еўрарадыё

Апошнімі днямі ў браўзеры Google Chrome назіраюцца праблемы з плэерам Еўрарадыё. Нашы карыстальнікі скардзяцца, што вакенца з плэерам адкрываецца, але кнопку "Play" націснуць не атрымліваецца. На жаль, гэта сапраўды так.

Мы выбачаемся за гэтую тэхнічную няспраўнасць і працуем над яе выпраўленнем. Пакуль жа слухаць Еўрарадыё online можна праз іншыя браўзеры — напрыклад, Opera ці Mozilla Firefox.

Тэхнічныя праблемы з плэерам Еўрарадыё
Стрэлачкі паказваюць, як слухаць Еўрарадыё анлайн

Інфармацыйны эфір Еўрарадыё доўжыцца ад 7-й гадзіны раніцы да 8-й увечары. Кожныя 20 хвілінаў у нас выходзіць выпуск навінаў, у сетцы можна знайсці некалькі пастаянных праграм: "Ідэя Х", "Такога вы не чулі", "Стартапніца" і іншыя. А 5-й увечары па беларускім часе запрашаем у студыю цікавага суразмоўцу. У канцы дня выходзяць выніковыя інфармацыйныя праграмы "Еўразум" і "Петарда".

За навінамі можна сачыць таксама ў падкасце BYNews, які абнаўляецца чатыры разы за дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі