«Тэхнабанк» быў паралізаваны кампутарным вірусам

Камерцыйны банк «Тэхнабанк» на мінулым тыдні быў паралізаваны кампутарным вірусам. Трапіўшы ў банкаўскую сетку, ён на некалькі дзён амаль цалкам паралізаваў працу фінансавай установы, адрэзаўшы яе ад інфармацыйных каналаў.
Такой маштабнай віруснай атакі ў Беларусі не рэгістравалася вось ужо тры гады. Паводле інфармацыі электроннай газеты «Ежедневник», паралізаваў працу банка вірус пад кодавай назвай Neshta.

Мяркуецца, што праграмны код вірусу быў створаны студэнтамі БДУ ў 2005 годзе. Паводле папярэдняй версіі, у банк ён трапіў у абароненым паролем архіве.

Эксперты мяркуюць, што распаўсюджванню вірусу спрыяў так званы «чалавечы фактар» - хтосьці з супрацоўнікаў фінансавай установы ўласнаручна распакаваў архіў і запусціў беларускі вірус. Дагэтуль невядома, чаму яго не ўдалося аператыўна лакалізаваць ні аўтаматычным сістэмам, ні спецыялістам.

www.nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі