ТБМ у Польшчы: ці здолеюць беларусы захаваць сваё за мяжой — эфір

Вадзім Шышко / фота з архіва

Вадзім Шышко / фота з архіва

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны было створанае 27 чэрвеня 1989 года, з’яўляючыся, такім чынам, адным з найстарэйшых у Беларусі няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў. Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Пётр Садоўскі, Алег Трусаў — гэта толькі пачатак спісу выбітных асоб, звязаных з дзейнасцю ТБМ, арганізацыі, якая мела найшырэйшую сетку рэгіянальных суполак і замежных аддзяленняў. Але пасля 2020 года рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму не абмінулі і гэтую арганізацыю — 8 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне ліквідаваць ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Толькі праз пэўны час ТБМ аднавіла сваю дзейнасць — у Польшчы.

Чаму было прынятае рашэнне стварыць Таварыства беларускай мовы за мяжой і ці з’яўляецца яно пераемнікам беларускага ТБМ? Чым канкрэтна будзе займацца таварыства за мяжой і з якімі арганізацыямі плануе супрацоўнічаць? Ці магчыма захаваць нацыянальную мову ў эміграцыі і як дажыць да “Новай Беларусі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Польшчы Вадзім Шышко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі