Таня Кушнер правяла сеанс масавай медытацыі

На днях у малой зале к/з Мінск адбылася доўгачаканая прэзентацыя дэбютнага альбома Тані Кушнер Mannequin У анонсе свайго канцэрту, Таня паабяцала, што нават калі пакуль у Мінску і няма падыходзячай для яе прэзентацыі залі, музыканты здолеюць стварыць патрэбную атмасферу.  Так і атрымалася — Таня Кушнер сутрэла сваіх гледачоў мяккім святлом, дзвюма вялікімі экранамі, крэсламі на сцэне і медытатыўнай музыкай напачатку імпрэзы.


Было ўсё, каб адразу настроіцца  на "вечар адпачынку" і татальны рэлакс. Таня падтрымала маю здагадку:

Таня Кушнер: "Калі нехта з вас раптам засне — нічога страшнага. Такі трансавы стан вельмі супадае з тым, што мы хацелі б сёння прадставіць. Лічыце, што вы на сеансе ў псіхатэрапеўта".



Відэаінстляцыі, якія Таня Кушнер прадставіла ў якасці дадатковых сродкаў сваёй прэзентацыі, бадай, адныя з самых лепшых і цікавых, што мне даводзілася бачыць. Сюрэалістычныя карцінкі змяняліся урыўкамі з кіно, прыгожымі краявідамі і казачнымі вобразамі. Прычым на абодвух экранах — рознымі! За  відэа ўжо традыцыйна для тандэма "Таня Кушнер-Віталь Артыст" адказваў Саша Дутлаў.




Медытатыўныя спевы Тані, электронныя рытмы і бэк-вакал загадкавага Мацвея Сабурава разам з відэашэрагам як нельга лепш давалі магчымасць не проста расслабіцца, а нават пагрузіцца ў пэўную рэфлексію.






Пачаўшы з кампазіцый на рускай мове, Таня перайшла да сваіх англамоўных песень, якія і складаюць большасць яе дэбютнага альбома Mannequin. Часам спявачка тлумачыла значэнне некаторых з іх:

Таня Кушнер: "Мая мама сёння таксама прысутнічае ў зале, а яна не можа да канца атрымаць асалоду ад песні, калі не разумее, пра што гаворка.Песня, якую мы зараз  прадставім —"Bystander", пра тое, што некаторыя рэчы ў жыцці ніколечкі ад нас не залежаць.  Bystander перакладаецца як "назіраць". Чалаек, які назірае з боку, якія рэчы з ім адбываюцца. І пра каханне, вядома".


Падчас канцэрту музыканты прадставілі  дзве новыя кампазіцыі, якія ўвойдуць у другі нумарны дыск Тані Кушнер, над якім зараз ідзе праца. Як кажа сама спявачка, новы альбом музыканты думаюць зрабіць у стылі трып-хоп, а кампазіцыі, якія ўвойдуць у яго, будуць яшчэ больш павольнымі.

Таня Кушнер: "Але тыя новыя песні, якія вы зараз пачуеце, больш бадзёрыя, чым мы чакалі. Таму і з альбомам яшчэ усё можа быць па-другому. Першая з іх называецца "Headlights".

Дарэчы, музыканты заснялі сваю рэпетыцыю на песню "Headlights" і выклалі відэа ў інтэрнэт.




На гэтым эксперыменты не скончыліся — некаторыя з кампазіцый плыты Mannequin Таня таксама прадставіла ў новым, незвычайным, гучанні. Напрыклад, новая версія "After The Rain" прадстала  дынамічнай і нават танцавальнай.

Таня Кушнер: "Не палохайцеся, калі камусьці лірычная версія  "After The Rain"  падабаецца больш. Але гэта, на наш погляд, таксама вельмі прыгожая".




Яшчэ адну новую кампазіцыю музыканты напісалі за некалькі дзён да канцэрту і пакль яна носіць працоўную назву "Звёзды упали".

Ведаючы спявачку, усе, хто прыйшоў у той вечар да Тані, зразумела, чакалі, што на імпрэзе адбудзецца нейкае своеасаблівае дзейства. І сапраўды, у малой залі к/з Мінск панавала не толькі музыка, але і свайго роду блізкі да гіпнозу стан, пасля якога гледачы нібыта зноўку вынырнулі на паверхню і паглядзелі на свет вачыма нованароджанага дзіцяці. Да прыкладу, са мной так адбылося падчас песні "Surprise".


На развітанне прагучала песня "Без нас". Таня падзякавала  гледачоў і прадставіла сваіх музыкантаў — Віталя Артыста і Мацвея Сабурава.

Дарэчы, Мацвей Сабураў так разняволена і так арганічна глядзеўся на сцэне разам з Таняй, і так аддана выконваў свае партыі, што я нават прадставіла сабе будучы дуэт, які ён мог бы запісаць разам з Таняй для будучай плыткі.

"А што — усё можна быць. Скажам так, верагоднасць гэтага 50%, то бок ці так, ці не. —  кажа  Мацвей Сабураў. — А ўвогуле мне вельмі спадабалася, я люблю такім займацца — гэта маё хобі. І гэтым усё сказана — калі чалавеку падабаецца, то ён аддаецца гэтаму працэсу. Так заўжды ў жыцці. Калі з ахвотай і без прэтэнзій на матэрыяльныя даброты, якія прынясе гэты занятак, — тады і справа робіцца. Ды я яшчэ і чалавек такі — спакойна паглыбляюся ў рэчы, якія мяне цікавяць".


Сама ж "віноўніца свята" палічыла за лепшае пакуль застацца ў баку.

Таня Кушнер:
"Я пакуль яшчэ нават не зразумела таго, што адбылося. Але ўвогуле, мне спадабалася".

Затое Віталь Артыст зразумеў, як кажуць, за дваіх — усё атрымалася!

Віталік Артіст: "Мне падаецца, што гэта поспех, які варта прызнаць і зняць капялюш. Паважаная публіка, ад вас ужо мала што залежыць — з’явіўся новы клёвы праект. Не думайце паўгады перш чым прызнаць нешта новае  — тым самым вы больш кайфу атрымаеце. Адкрываем свае сэрцы і далучаемся да гэтай музыкі!Падаўжаем сваё жыццё і ўпускаем шчасце ў свой лёс!"




Са свайго боку музыканты паабяцалі не чакаць год да наступнага канцэрту.

"Гэты канцэрт дасць штуршок ва ўсіх накірунках — і новы альбом будзе, і новыя канцэрты. — працягвае Віталь Артыст — Вось, напрыклад, толькі падчас падрыхтоўкі да канцэрту Таня напісала 2 новыя песні".






Што ж, чакаем!

Фота: Яўген Ерчак


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі