Танок на Майдані Конго абжыліся "С.П.А.М.ам"

На канец лістапада пачатак снежня запланаваны выхад новага альбома украінцаў “Танок на Майдані Конго”. Першая за апошнія пяць гадоў студыйная праца каманды мае назву “С.П.А.М” і расшыфроўваецца як “Сістэма Праграміравання Альтэрнатыўнага Мыслення”.

Падвойная пласцінка ўключыць у сябе 16 песень. У іх ліку - сумесныя трэкі з Іванам Дорнам з “Пары Нормальных”, расійскай спявачкай Таццянай Зыкінай, гуртом “У.Эр.А” і брытанскімі электроншчыкамі Apollo440.

Нагадаем, што папярэдні нумарны альбом ТНМК “Сіла” выйшаў у 2005-м годзе. З тых часоў “Танкі” выпускалі толькі адмысловыя праекты.

Канцэртная прэзентацыя “С.П.А.М.а” адбудзецца 1 снежня ў кіеўскім клубе Crystal Hall.

Фота: www.allmobile.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі