Сённяшні баскетбольны матч Беларусь — Кітай пакажуць у жывым эфіры

Сённяшні баскетбольны матч Беларусь — Кітай пакажуць у жывым эфіры

Сённяшні баскетбольны матч алімпійскай кваліфікацыі жаночых зборных Беларусі і Кітая пакажуць у жывым эфіры. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 18.55, інфармуе "Прессбол".

Каманда Анатоля Буяльскага пазмагаецца за пуцёўку на Алімпіяду ў Бразілію. На папярэднем этапе турніра, які праходзіць у французскім Нанце, беларускі выйгралі ў зборнай Нігерыі — 71:60 і прайгралі зборнай Паўднёвай Карэі — 65:66. Тым не менш, беларуская зборная выйшла ў плэй-оф з першага месца. Кітаянкі ў сваёй групе былі другімі, яны выйгралі ў Венесуэлы — 77:59 і прайгралі Іспаніі — 43:77.

Сённяшні баскетбольны матч Беларусь — Кітай пакажуць у жывым эфіры
Анастасія Верамеенка. Фота: БЕЛТА
Сённяшні баскетбольны матч Беларусь — Кітай пакажуць у жывым эфіры
Алена Леўчанка. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі