Сёння ў цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту
![Сёння ў цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_282480_big.jpg.webp?itok=vEeX5qE7)
У нядзелю, 8 траўня, у цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту. Прычына — рэпетыцыя парада да Дня Перамогі.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, рух транспарту ў цэнтры сталіцы будзе абмежаваны ад 11.00 да 12.00. Закрыюць праезд па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова, па вуліцы Кісялёва ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі, а таксама па вуліцы Захарава ад Вайсковага завулка да плошчы Перамогі.
ДАІ рэкамендуе кіроўцам не пакідаць аўтатранспарт на гэтых участках дарог.