Сёння ў Беларусі пройдзе ЦТ па хіміі

Сёння ў Беларусі пройдзе ЦТ па хіміі

У суботу, 24 чэрвеня, у Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па хіміі. На яго зарэгістраваліся амаль 16 тысяч абітурыентаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў Мікалай Фяськоў, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў. ЦТ пачнецца а 11-й гадзіне.

Фяськоў нагадаў, што ўдзельнік ЦТ павінен мець пры сабе запоўнены і зарэгістраваны пропуск, пашпарт, гелевую ручку з чорным стрыжнем (адказы, напісаныя ёй, добра скануюцца камп’ютарам). У чарговы раз абітурыентаў папярэджваюць, што нельга выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны. Парушальнікаў выдаляць з аўдыторыі, здаваць экзамены яны змогуць толькі ў наступным годзе.

На 26 чэрвеня запланаванае ЦТ па фізіцы.

Сёння ў Беларусі пройдзе ЦТ па хіміі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі