Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Вытокі свята менавіта 23 лютага — у савецкай мінуўшчыне, якая шануецца ўладамі нашай краіны. З ім вайскоўцаў, ветэранаў і ўсіх грамадзян павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што "гэта свята, авеянае мужнасцю і доблесцю, мы заўсёды адзначаем з асаблівым пачуццём гордасці за нашых воінаў, якія ва ўсе часы надзейна забяспечвалі абараназдольнасць краіны і цяпер прадаўжаюць дастойна ахоўваць рубяжы нашай Радзімы".

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь надае першачарговую ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў. Паводле яго слоў, створаная надзейная сістэма бяспекі, ажыццяўляецца далейшае ўмацаванне Узброеных Сіл, удасканальваецца баявая падрыхтоўка вайскоўцаў. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

Варта адзначыць, што ў беларускім грамадстве неадназначныя адносіны да свята, прызначанага на 23 лютага. Ёсць прапановы адзначаць Дзень абаронцаў Айчыны 8 верасня — у гэты дзень нашымі продкамі ў 1514 годзе пад Оршай было разбітае маскоўскае войска, альбо 27 лістапада — у 1920 годзе ў гэты дзень пачаўся Слуцкі збройны чын.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны
Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі