Сёння пройдуць перамовы беларускіх і польскіх памежнікаў

Памежная варта Польшчы адгукнулася на прапанову Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі аб правядзенні сустрэчы ўпаўнаважаных.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

“Сустрэча ў пункце пропуску “Казловічы” адбудзецца а 15-й гадзіне, у “Брузгах” — а 13-й. З беларускага боку перамовы ўзначаліць намеснік начальніка памежнага кантролю Пётр Аксёнаў. Мы шукаем магчымасць максімальна разгружаць чэргі. Каго можна прапускаць — каб прапускалі. У людзей заканчваюцца візы, грошы, прадукты. Ужо ёсць такія факты, калі людзі былі вымушаныя пакідаць грузы, транспарт і з’язджаць на пасажырскім транспарце”.

Аляксандр Цішчанка адзначыў, што вялікая колькасць фураў рухаецца з Польшчы ў Беларусь праз Літву. Паводле яго слоў, беларускія памежнікі гатовыя да рэзкага павелічэння колькасці машын на беларуска-літоўскай мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі