Сёння пакажуць дакументальны фільм пра Віталя Радзівонава

Сёння пакажуць дакументальны фільм пра Віталя Радзівонава

У аўторак, 16 студзеня, тэлеканал АНТ пакажа дакументальны фільм пра Віталя Радзівонава (пачатак — у 21.05). Былы нападаючы БАТЭ і футбольнай зборнай Беларусі напярэдадні аб'явіў пра заканчэнне кар'еры гульца. Як вынікае з анонсу, у фільме гледачы пабачаць эксклюзіўныя кадры і інтэрв'ю з ужо былым футбалістам. Радзівонаў будзе працаваць у ФК БАТЭ, але на якой пасадзе пакуль невядома.

Віталю Радзівонаву 34 гады. За БАТЭ ён выступаў з 2006 года (з перапынкам у 2009-м, калі гуляў у нямецкім "Фрайбургу"), у 412 матчах забіў 161 гол, меў мянушку "Прафесар", быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі