Сёння Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі спаўняецца 85 гадоў

Фонды галоўнай бібліятэкі краіны ўключаюць амаль 8,5 мільёнаў адзінак захоўвання на розных носьбітах, у тым ліку больш за 70 тысяч рэдкіх, старадрукаваных кніг і рукапісаў, а таксама каля 3 мільёнаў перыядычных выданняў.
На дадзены момант у бібліятэцы зарэгістравана больш за 70 тысяч пастаянных чытачоў, штодня іх колькасць павялічваецца прыкладна на 200—400 чалавек. Напярэдадні юбілею ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі адкрыўся Музей кнігі.

У яго экспазіцыі — каля 700 унікальных кніжных помнікаў з калекцыі бібліятэкі, а таксама пісьмовых, выяўленчых і рэчавых рэліквій, якія датычацца гісторыі ўстановы. У іх ліку — "Боская камедыя" Дантэ Аліг’еры 1481 года, пражскія выданні Бібліі Францыска Скарыны 1517—1518 гадоў, віленскае Евангелле Пятра Мсціслаўца 1575 года, беларускія рукапісы XVI — XIX стагоддзяў і шматлікія іншыя ўнікальныя экспанаты.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі