Сёння "Крумкачы" гуляюць у Мінску з "Нёманам"

Сёння "Крумкачы" гуляюць у Мінску з "Нёманам"

У суботу, 9 красавіка, пройдуць два матчы 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Крумкачы" прымаюць на стадыёне ФК "Мінск" гродзенскі "Нёман", пачатак а 16-й гадзіне. У Лунінцы сустрэнуцца мікашэвіцкі "Граніт" і "Іслач" з Мінскага раёна, пачатак а 14-й.

Яшчэ чатыры матчы 2-га тура пройдуць у нядзелю: "Нафтан" — "Славія" (пачатак у 14.00), "Дынама" (Мінск) — "Гарадзея" (стадыён "Трактар", а 15-й гадзіне), "Слуцк" — "Тарпеда-БелАЗ" (16.00), "Дынама" (Брэст) — "Мінск" (17.00). У панядзелак, 11 красавіка, сустрэнуцца БАТЭ і "Шахцёр" (19.00), "Белшына" і "Віцебск" (17.30).

Пасля першага тура ў першынстве лідыруюць БАТЭ, мінскае "Дынама", "Іслач", "Мінск" і "Шахцёр", у якіх па 3 ачкі.

Футбалісты "Крумкачоў" разам з прыгажунямі прэзентавалі новую форму (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі