Сёння Эштан сустрэнецца з Мартынавым

12 студзеня ў Брусэлі адбудзецца двухбаковая сустрэча вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Эштан Майя Качыянчыч, вярхоўны прадстаўнік "вельмі ясна пацвердзіць нязменнасць апублікаванай раней пазіцыі ЕС у адносінах да Беларусі і закліча адпусціць усіх затрыманых па палітычных прычынах ".

Паводле яе слоў, Эштан пастараецца данесці да беларускіх уладаў погляд ЕС на выбары ў Беларусі, а таксама на непадаўжэнне мандату місіі АБСЕ ў краіне. Кіраўнік знешнепалітычнай службы ЕС спадзяецца ўбачыць неадкладную рэакцыю з боку беларускіх уладаў, адзначыла Качыянчыч.