Сёння — Дзень Канстытуцыі

Нагадаем, што прымаў яе Вярхоўны Савет на чале з тагачасным спікерам Мечыславам Грыбам. Ягоны подпіс і стаіць пад дакументам.

У лістападзе 1996 года Канстытуцыя была змененая з ініцыятывы прэзідэнта Беларусі. Яна надала больш правоў кіраўніку дзяржавы і істотна абмежавала магчымасці парламента.

Дарэчы, сёння Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларускага народу з віншаваннем з нагоды свята. Ён адзначыў, што
"І сёння Асноўны Закон дазваляе нам упэўнена рухацца наперад па шляху стварэння моцнай дзяржавы з высокаразвітай сучаснай эканомікай, эфектыўнай сістэмай сацыяльнай абароны, самабытнай нацыянальнай культурай, аўтарытэтнай міжнароднай палітыкай", – адзначыў беларускі лідар, паведамляе БЕЛТА.