Сёння дэпутаты ў другім чытанні разгледзяць бюджэт Беларусі на 2008 год

Сёння Палата прадстаўнікоў плануе разгледзець у другім чытанні бюджэт Беларусі на 2008 год. Нагадаем, што ў першым чытанні дадзены дакумент быў прыняты падчас пленарнага пасяджэння 13 снежня.
Сёння парламентарыі таксама абмяркуюць законапраекты "Аб дзяржаўным і мабілізацыйным матэрыяльных рэзервах", "Аб дарожным руху", а таксама папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях выплаты дзяржпошліны.