Сёння БАТЭ гуляе з брэсцкім “Дынама”

Сёння БАТЭ гуляе з брэсцкім “Дынама”

11 жніўня БАТЭ гуляе з брэсцкім “Дынама”. Матч 18-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе пачнецца на “Барысаў-Арэне” а 19-й гадзіне. Сёлета дынамаўцы выбілі БАТЭ з Кубка Беларусі і пасля заваявалі гэты трафей. У чэмпіянаце барысаўчане займаюць толькі трэці радок з 36 ачкамі, наперадзе — “Шахцёр” (40) і мінскае “Дынама” (37). Брэсцкія дынамаўцы, якія няўдала гулялі ў першым крузе, у апошніх паядынках толькі перамагаюць ды яшчэ з буйным лікам, яны ўжо набралі 24 ачкі і падняліся на 8-е месца.  

Гулец “Дынама” Арцём Мілеўскі ў інтэрв’ю “Прессболу” заявіў, што каманда едзе ў Барысаў “набіраць ачкі”.

У пятніцу пройдзе яшчэ адзін матч тура. На сталічным стадыёне футбольнага клуба “Мінск” сустрэнуцца “Іслач” і “Гарадзея”, пачатак у 18.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі