Сёння БАТЭ гуляе з "Арсеналам" у Лондане

Сёння БАТЭ гуляе з "Арсеналам" у Лондане

21 лютага ў 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы ў Лондане пройдзе матч паміж БАТЭ і "Арсеналам". Гэта будзе ўжо другая сустрэча камандаў у турніры. 

Тыдзень таму ў Барысаве БАТЭ сенсацыйна выйграў з лікам 1:0. Беларуская каманда мае шанцы выйсці ў наступны раўнд нават калі саступіць з мінімальным лікам — напрыклад, 1:2.

У такім разе гэта будзе першы выхад барысаўскага клуба ў 1/8 фіналу Лігі Еўропы. 

Гульня пачнецца ў 20.55 паводле беларускага часу. Жывую трансляцыю пакажа тэлеканал "Беларусь 5". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі