Сёння апошні дзень 15 фэстывалю Sziget

Сёлетні Sziget быў фэстам рэкордаў! Заўчора быў пастаўлены рэкорд па самым масавым пацалунку, а другі рэкорд, які праўда пакуль не пастаўлены, — гэта самы даўгі канцэрт. На адной з пляцовак фэсту канцэрт, што прэтэндуе на рэкорд, распачаўся ў першы дзень фэсту і дагэтуль працягваецца: музыкі там, натуральна, змяняюцца, але музыка не сціхае ні на секунду.
Фэст будуць закрываць Juliette and the Licks, якія граюць энэргічны цяжкі рок (дарэчы, вакалістка гэтага гурта грала галоўную ролю ў Natura Born Killers) і The Killers — адзін з самых паспяховых гуртоў у свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі