Сёння агучаць прысуд па справе анархіста Змітра Паліенкі

Сёння агучаць прысуд па справе анархіста Змітра Паліенкі

25 кастрычніка ў 12:30 Мінскі гарадскі суд агучаць прысуд па справе анархіста Змітра Паліенкі. Пракурор запатрабаваў для яго 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з залічэннем часу знаходжання ў СІЗА і прымяненнем амністыі (а гэта мінус адзін год). Паліенку абвінавачваюць у злосным хуліганстве. Па версіі абвінавачвання, у сакавіку сёлета ў Мінску ў адным з пад'ездаў дома па вуліцы Гурскага Зміцер Паліенка распыліў пярцовы газ у вочы Аляксею Юрыну за тое, што той зрабіў заўвагу наконт курэння. Анархіст лічыць абвінавачванне "ліпавым".

Змітру Паліенку 25 гадоў. Ён ужо прызнаваўся палітвязнем і вязнем сумлення падчас свайго мінулага знаходжання за кратамі. На волю ён выйшаў восенню 2018 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі