Сёння адбудуцца выбары прэзідэнта Еўрапейскага Савета
Сёння стане вядома, хто зойме пасады прэзідэнта Еўрапейскага Савета і вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. Рашэнне мусіць быць прынятае на саміце кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў Еўрасаюза ў Бруселі. У ліку прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта называюць цяперашніх прэм'ер-міністраў Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга, былога прэм'ера Вялікабрытаніі Тоні Блэра і былую прэзідэнтку Латвіі Вайру Віке-Фрайберге.