Сёлета вясна ўступіць у свае правы ў Беларусі вельмі своеасабліва

Пачатак вясны прынясе ў Беларусь пагаршэнне надвор'я. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Вось што гаворыць начальнік аддзела цэнтра Людміла Парашчук:

"Вясна ўступіць у свае правы вельмі своеасабліва. Магутны цыклон з Атлантыкі, які нямецкія мэтэаролагі назвалі "Эма", перасоўваецца ў кірунку на ўсход, і ўжо ў суботу, 1 сакавіка, яго цэнтр чакаецца над Балтыйскім морам. Гэта дастаткова блізка ад нашай тэрыторыі і актыўныя атмасферныя фронты, якія перасоўваюцца таксама на ўсход, ужо ў дзённыя гадзіны канчаткова сапсуюць надвор'е на нашай тэрыторыі".

Сіноптыкі сцвярджаюць, што амаль паўсюдна ў Беларусі ў першыя дні сакавіка пройдуць ападкі - дождж з мокрым снегам. Чакаецца заходні вецер парывамі да 18-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы будзе -2...+3, а ўдзень +1...+6, а ў паўднёвых раёнах — да 8 градусаў цяпла.

У нядзелю, 2 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны будзе непагодна. Месцамі, пераважна на паўднёвым-захадзе, захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак ад 0 да +6 градусаў. У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е, але працягласць ападкаў зменшыцца. Пройдзе мокры снег. Уначы чакаецца -2...+3, удзень +1...+6.

На наступным тыдні ў Беларусі стане трохі халадней. Але тэмпературны рэжым акажацца на 2-3 градусы вышэй за кліматычную норму.

"Таму дружнай і актыўнай вясны пакуль не відаць"
, — кажа Людміла Парашчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі