Сёлета ў Беларусі курыца падаражэла на 20,4%, свініна — на 14,7%

Сёлета ў Беларусі курыца падаражэла на 20,4%, свініна — на 14,7%

Сёлета ў Беларусі курыца (акрамя бройлераў) падаражэла на 20,4%, свініна (акрамя бескасцёвай) — на 14,7%. Па гэтых фактах працягваецца антыманапольнае расследаванне. У ліпені 2018-га Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю палічыла, што для такога падаражання не было ніякіх падставаў. Вытворцы спасылаюцца на павелічэнне паставак прадукцыі ў Расію і на адкрыццё кітайскага рынку.

Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец паведаміў парталу tut.by, што падаражанне звязваецца найперш з неўраджаем збожжавых культур, што прывяло да росту цэнаў на кармы. Аднак антыманапольнае расследаванне будзе працягвацца, пакуль камісія не прыме рашэнне. Вежнавец лічыць, што ў снежні не павінна быць рэзкіх ваганняў цэнаў на курыцу і свініну. Паводле яго слоў, напярэдадні святаў міністэрства ўзмацніла кантроль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі