Сёлета ў БДУ самы высокі сярэдні бал у гісторыі — 322

В этом году в БГУ самый высокий средний бал в истории — 322

Сёлета ў БДУ самы высокі сярэдні бал у гісторыі — 322. На дзвюх спецыяльнасцях — "Біялогія" і "Руская філалогія" — агульны конкурс не адкрывалі наогул: за месцы спаборнічалі толькі тыя, хто атрымаў права паступаць без экзаменаў.

"Колькасць пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд — 94, у мінулым годзе было 67. Сярэдні бал залічаных па агульным конкурсе — 322. Гэта самы высокі за ўсю гісторыю, што мы назіраем. Колькасць тых, хто па агульным конкурсе набраў больш за 300 балаў, — амаль 73%, — расказаў Еўрарадыё адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў. — Высокі працэнт медалістаў. На дзвюх спецыяльнасцях — "Біялогія (педагагічны напрамак)" і "Руская філалогія" — мы наогул не адкрывалі агульны конкурс. Ён быў сярод тых, хто паступаў без экзаменаў".

Чым абумоўленыя такія высокія вынікі? Заданні ЦТ сёлета былі лягчэйшыя, чым раней, ці абітурыенты паразумнелі?

"Пакуль складана сказаць, чаму гэта адбылося, — працягвае Вячаслаў Малафееў. — Трэба аналізаваць з улікам поўнай статыстыкі па ЦТ, і не толькі па дадзеных у БДУ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі