Сёлета самая вялікая гародніна Беларусі — 79-кілаграмовы гарбуз!

Жыхар Бабруйска Віктар Пракопчык выгадаваў на ўласным гародзе гарбуз вагай 79 кг. Менавіта ён і стаў пераможцам штогадовага конкурсу "Волат на градцы – 2009". На наступны конкурс пераможца паабяцаў прывезці гарбуз вагой не менш за цэнтнер.

Як паведамляе сайт GZT.RU, пераможцамі ў іншых намінацыях сталі бульба вагой 1,1 кг, агурок — 1,53 кг, цыбуля — 0,65 кг, яблык — 0,53 кг, груша — 0,54 кг.

У традыцыйным конкурсе, які праводзіцца пад эгідай Міністэрства сельскай гаспадаркі, узяло ўдзел больш за паўтары тысячы беларускіх вытворцаў гіганцкай гародніны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі