Сяргей Сідорскі заступіўся за беларускія прадукты ў Расіі

Сяргей Сідорскі заступіўся за беларускія прадукты ў Расіі

Беларусь пастаўляе ў Расію высакаякасныя прадукты харчавання. А заявы расійскага боку, быццам "на нейкім базары ў Омску нешта выявілі", ужо "набілі аскому". Пра гэта парталу tut.by заявіў чалец Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі ў кулуарах Х міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя" ў Маскве.

На думку Сідорскага, беларуска-расійскія канфлікты вакол паставак тых ці іншых прадуктаў харчавання не варта называць "гандлёвымі войнамі". "Вайна — гэта ў Сірыі. Заканчвайце кідацца такімі жорсткімі фармулёўкамі. Ёсць пытанні, якія сёння перашкаджаюць свабоднаму руху тавараў. Трэба сядаць і дамаўляцца, а не даводзіць да крайнасцяў", — адзначыў чыноўнік.

Сідорскі прызнаў, што знаходзіліся пэўныя парушэнні ў канкрэтных вытворцаў, напрыклад, малочнай прадукцыі. Але кантралюючыя органы спяшаліся перанесці іх на ўсю прадукцыі беларускай вытворчасці. Цяпер, па словах чыноўніка, такой рыторыкі ўвогуле больш няма.

Ён заявіў, што Беларусь пастаўляе высакаякасныя прадукты харчавання, прычым толькі ў адпаведнасці з ДАСТам.

Нагадаем, што чарговыя спрэчкі паміж пастаўкамі харчавання з Беларусі ў Расію пачаліся каля года таму. Яны ўзніклі пасля таго, як Расія ўвяла эмбарга на пастаўкі прадуктаў з Еўрасаюза. Рассельгаснагляд неаднаразова паведамляў, што праз Беларусь ідуць пастаўкі атвараў, якія не адпавядаюць нормам і патрабаванням Расіі ды Мытнага саюза.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі